Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Шляхі

Сярэдняя: 3.6 (12 галасоў)

Збліжаюцца шляхі ды разыходзяцца
На ростанях, як лёсы, у разлог.
Над імі жаўрукі ў блакіце моляцца.
Ім кланяецца кожны каласок.

Пакорліва і ветліва схіляюся,
Упаўшы на калені ў белы пыл,
Зваротнаю дарогай не вяртаюся,
Бо шлях былы да дому я згубіў.

Шапочуць нівы моваю жытнёваю,
Што часу не стрымаць няспынны бег.
Цярноваю дарогаю нанова я
Варочаюся ўрэшце да сябе…