Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шпакоўня

Сярэдняя: 5 (1 голас)

мы дома шпакоўню зробім!
дакладней, ты зробіш сам.
я буду яе размалёўваць,
каб ярка было шпакам.

павесім яе на дрэве,
якое пасадзіш ты,
і будзем чакаць сустрэчы,
пакуль прыляцяць шпакі.

і будзе так доўга-доўга
шпакоўня у нас вісець.
мы з птушак суседзей знойдзем,
і з імі мы будзем пець.

і спевы для Таты, Бога
ляцець будуць удалячынь.
мы разам шпакоўню зробім.
і будзем шчасліва жыць.