Не шукай словы: я разумею цябе,
Тваё сэрца гаворыць прыгожа.
Не пакідай мяне! Так добра з табою побач...
У сэрцы тваім - мелодыя.
Хачу быць з табою заўсёды я!
І не важна, колькі дзён пройдзе тут,
Колькі гадоў праляціць - я веру
Мы будзем з табой добры сон сніць...
Любоў, каханне...
Не ведаю, што здарыцца са мной,
Калі цябе не стане...
Не ідзі нікуды,
Не ідзі...
Ад таго, што ты са мной -
Так цёпла.
Так утульна
Проста ўдваіх...
Так прыемна...
Так прыгожа...
Не ідзі, не пакідай мяне...
Дай паслухаць мне тваё дыханне.
Будзь са мной.
Не толькі ноччу ў сне...
Будзь, прашу...
Не пакідай мяне...
і пах лучыны, полымем абданай,
цябе напомніў, вечар удваіх.
напомніў, як мелодыі гітары
пакой наш запаўнялі, сэрца ціш…
як доўга мы сустрэч такіх чакалі,
як хутка праляталі вечары…
а пах лучыны, полымем абданай,
надоўга заставаўся у каўняры.