Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Што ні лета — над палямі...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Што ні лета — над палямі
нам жаўрук вярэдзіць душы,
што ні восень — пыл у вочы
журавы з нябёс цярушаць...

Праспяваў бы я Радзіме
так, каб сціхлі ў кожнай хаце.
Толькі лепш за ўсіх на свеце
праспявала людзям маці.

Што ні ёсць, аддам Радзіме:
без яе куды мне дзецца?
Толькі хлопцы, што ў магіле,
аддалі Радзіме сэрца...

Як магу жыву на свеце —
не святы і не нягоднік.
Песню матчыну спяваюць,
а я столькі слоў не помню...