А хто там ідзе?...
Я. Купала
Што нясеш на плячах, настаўнік?
Працу цяжкую, марны лёс?
Грошы-слёзы? Галодны страўнік?
Што з работы дамоў прынёс?
Кіпу сшыткаў. Клубок няўрозу.
Боль у сэрцы і галаве…
Ці памылкі дзяцей, ці слёзы
Зноў заснуць не даюць табе?
Што нясеш у вачах сваіх светлых,
Не адлічваючы дарог?
Таямніцу асноў запаветных,
Што збіраў па жыцці, як мог?!
Бізнесмены, урачы, вучоныя,
Машыністы, кіраўнікі…
Пад тваімі ўзраслі промнямі,
Выйшлі ўсе з-пад тваёй рукі!
Дык чаму ж ты гаруеш, тоячы
Крыўду з-за непавагі злой?
Дык чаго ўсё сядзіш апоўначы
Ты са схіленай галавой?!
Працаўнік, распрамі свае плечы,
Вочы з гонарам паднімі!
Ты – настаўнік душы чалавечай!
Ты – ахоўнік жыцця на зямлі!