Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Што прайшло - ніколі не вярнуць

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Што прайшло - ніколі не вярнуць,
Пра гэта нам сказаў сто год таму паэт.
Жыццевая завея ўсё прадоўжвае дзьмуць,
Заносячы мінулага апошні, цьмяны след.
Няма для нас ўжо шляху назад.
Ў адну раку увайсці паўторна немагчыма.
І добрага, і кепскага было даволі шмат,
І гэта наш цяжар, які мы маем за плячыма.
Прыйшоў нам час ісці далей наперад,
Нас новыя ў далечы вабяць арыенціры.
Іх дасягнуць нам дапаможа наша вера
І наш імпэт нестрыманы і шчыры.
Глядзець ў вочы небяспецы трэба смела,
Свой позірк ў зямлю ніколі не хаваць.
Патрэбна духам быць магутнымі і цэлам,
Каб нам ўсе парашкоды са свайго шляху прыбраць.