Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Што сонцам узыдзе...

Яшчэ не ацэнена

Што сонцам узыдзе,
Што хмарай растае…
У жыцці ўсё абрыдзіць
Чаго не хапае.

І веды, і грошы
І ласка, пяшчота…
Абрыдуць, як вошы
І сон, і лянота.

Прыбранае шчасце
Абрыдзіць, абрыдзіць…
А сонца юнацтва
Не ўзыдзе, не ўзыдзе…

Берагчы трэба гонар
І годнасць у свеце…
А час яшчэ прыдзіць,
Усё зробіцца смеццем.