Шукаю сябе, гукаю, блукаю,
А вецер асенні аблокі хістае,
Чакаю сябе пад кленам высокім,
Я тут, а душой – даганяю аблокі.
(Прыпеў)
І вальса кругі разважныя крокі
Адно за адным высякаюць аблокі.
Ляцяць аблокі,
Магутныя мае караблі.
Ляцяць у вырай буслы
На поўдзень далекі.
Ляцяць аблокі,
Магутныя мае караблі.
Ляцяць у вырай буслы
На поўдзень высока.
Сівыя аблокі прагледзіў высока.
Я бачу, я чую як пахнуць аблокі,
Я іх адчуваю ўнутраным вухам.
Не верыш? Уважліва неба паслухай!
Ляцяць і прыемным мне водарам веюць,
Паўзуць праз узгоркі, палеткі, алеі.
Трымае іх смак язык з асалодай.
Шматочак жыцця і кавалак прыроды.
Кавалак цябе над празорлівай рэчкай
І крышку травы пад зяленай парэчкай.
Нясуць яны водар спакойны, высокі,
І шэпчуць прыемна на вуха аблокі.
Пратое, як нейдзе блукае завея
Пакрыўджаных думак, вялікіх ідэяў
Людзей геніяльных і мараў глыбокіх.
Сказалі і далей паплылі аблокі…
(Прыпеў)