Шукаю ў начы, не бачу нічога,
Ні гора, ні шчасця, ні чорта, ні бога...
Ні восеньскіх лісцяў, ні кветак вясны.
Не веру, што я есць, есць смерць і есць ты...
Не веру ў радасць чырвонай вайны,
У праўду, што быццам жыве...
Ад злосці і гора крывавыя сны,
Бывае жывуць наяве.
Не крыўдуй на мяне за веру,
У радасць бязрадаснай цішыні.
Глядзі ў мае вочы, як зверу
Людзі глядзяць з вышыні.
Блакітныя вочы хаваю к зямле,
Гляджу і не бачу цябе...
Ад болю свой хрэст сціскаю ў руцэ,
Каб шчасця і радасці даў галыцьбе.
Шукаю ў начы, не бачу нічога,
Ні гора, ні шчасця, ні чорта, ні бога...
Ні восеньскіх лісцяў, ні кветак вясны.
Не веру, што я есць, есць смерць і есць ты...