Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

разважанні

Сярэдняя: 4 (9 галасоў)

А вас не агарошвала пытанне:
чаму мы, людзi, колькi б не жылi,
самоцiмся аб тым, што нас не стане
аднойчы — ў дзень апошнi — на зямлi?

I, ў той жа час, нiводнае iмгненне
нi кроплi не сумуем ад таго,
что некалi, яшчэ да нараджэння,
на свеце нас таксама не было.

20.02.2019



Яшчэ не ацэнена

Адпусціце мінулае —
тое, што цягне назад
і гняце, замінаючы ўзняць перабітыя крылы.
Што, апутаўшы лейцамі, сёння, нібы канакрад,
у загон заганяе душу, пазбаўляючы сілы.

Адпусціце балючае —
ўсё, што павінны забыць —
як дзіцячыя крыўды, ушыбы, парэзы, ангіны...
Не мусольце, бы вернікі — чоткі, "прывязную" ніць.
Не смакуйце, як піва — пітушчыя, скіслыя віны.

Адпусціце, запомніўшы
толькі дэ-факта: было.
І зрабіўшы свае, ўзбагаціўшыя розум, высновы.
І пакінуўшы ў сэрцы набыткам... не нечае зло,
а навуку дабра — прабачэння і міласці словы.

Адпусціце без плачу —
як Бог адпускае грахі —
па раскаянні духа, па стогну маленняў гарачых.
Бо небачнае бачыць: і мукаў-пакутаў мяхі,
і вялікую скруху: "Ізноў бы пражыць, ды іначай!"

Адпусціце без жалю —
і ціхенька выкіньце прэч —
як стары чамадан — перакошаны, з ручкай парванай.
Ці замшэлае рыззе — даўно не карысную рэч,
не прыкрыўшую нават рубцамі "заросшыя" раны.

Адпусціце па ветры —
і сэрцайку стане лягчэй
ад таго, што вузлы, навязАныя ў ім, распусціла...

А цяпер...

А цяпер...

Не хавайце ад шчасця вачэй!

Паглядзіце вакол!

Як цудоўна жыццё, Божа мілы!



Сярэдняя: 3.4 (9 галасоў)

Чырвонае неба.
Многагалоссе.
І дум метуслівых вітая чарга.
Аб кім клапачуся, куды я імкнуся
Не ведае нават старая вярба.
Яна як люстэрка мяне паўтарае:
Галінкі павіслі, як рукі мае.
На сэрцы трывожна, нібыта той вецер
Ганяе і лісце вярбы і мяне.
Схавалася сонца за край адарваны
І колер чырвоны змяніўся другім.
Няўжо я так сама ад сонца залежу
І згіну я следам зм ім?



Сярэдняя: 4.3 (8 галасоў)

Дзень сканаў. Закіпае вада.
У чаканні гарачага чаю
Адзначаю: жыццё – не бяда,
Покуль простыя радасці маю:

Проста дыхаю – нібыта п’ю,
Бачу полымя, бурбалкі чую
І душу – таямніцу сваю –
Вершаплёцтвам ад суму ратую.

Апякае істоту глыток.
Лыжка цукар спіралямі круціць.
Недапісаны мною радок
Астывае ў чаканні пачуцця.

16.03.2011