Ах, шыпшына мая калючая,
Ты - як сімвал душы беларускае:
З кветам ружова-белым -
Тварам самой Зараніцы.
З шыпамі асцючна-калючымі -
Каб ніхто дакрануцца не мог
Рукамі нячыстымі
Да гэтага белага квету.
І з ягадамі чырвонымі -
Як пралітая кроў нашых продкаў
За гэты белы
Сакральны квет.
2001