Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сінічка

Сярэдняя: 2.8 (5 галасоў)

“Цінькі-ціньк” – я цінькаю сінічкай,
З дня на дзень няўрымсліва скачу,
Клапатлівай птушкай-невялічкай
Да старонкі роднай палячу.

Сыпануць там жыта і пшаніцы,
Лусткай сала будуць частаваць,
А за пачастункі й гасцінцы
Пачынаю песні я спяваць.

Распушацца коцікамі вербы,
Па барах пралескі расцвітуць.
З водарам растуленае глебы
Парасткі на гонях прарастуць.

А я ўсё спяваю ды спяваю
Для сваіх сяброў і сваякоў
Песні дарагога сэрцу краю
Пра надзею, веру і любоў.