Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сіроцкія пакуты

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Ой ты, рэчанька... неглыбокая!
Над табой жаўрук так звініць…
А я дзеўчына адзінокая.
На мяне ніхто не глядзіць.

Не крывенькая, не гарбатая,
Але ж маюся ўсё жыццё:
Сірацінушка не багатая,
Ўсё, што ёсць на мне – не маё.

Ой ты рэчанька срэбразвонная!
Ля цябе заўсёды – спакой.
Я ж – гаротная, я ж – прыгонная.
Заспяваю – слёзы – ракой.

Няма матухны, няма татачкі.
Зноў да раніцы не засну.
Ў нечым дворыку, ў нечай хатачцы
За кавалачак спіну гну.

Цячэ рэчанька, прытуляецца
Да адлеглага беражку.
Да мяне ж ніхто не спяшаецца.
Для каго ж сабе берагу?

Ці для мілага і для любага,
Што аднойчы стрэнецца мне?
Ці для нейкага злыдня грубага,
Што згвалтуе колісь мяне?

Ой ты, рэчанька неглыбокая,
Над табой жаўрук так звініць…
А я – дзеўчына адзінокая.
На мяне ніхто не глядзіць…