Вальс гучыць, выпускны…
Маладзее ўвесь свет і кружыцца…
Вальс дарослай нашай вясны
Зоркі з намі таксама танцуюць —
На азёры паглянь, на рачулкі
і лужыны…
Вальс гучыць, выпускны…
Сэрца радасцю бурнаю поўніцца…
Аднакласніца ж, не маўчы,
Як пралеска вясною ў бары,
Мне зіхотны ўсмех падары —
Праз гады хай жа з вальсам
успомніцца.
Вальс гучыць, выпускны…
Нас чакаюць шляхі і прасцягі новыя.
Вальс апошняе школьнай вясны
Будзе жыць ва ўспамінах,
прыходзіць у сны…
Не, ніколі яго не змагу я забыць,
Як і вочы твае, як і вусны пунсовыя…
Вальс гучыць, выпускны —
Вальс дарослае нашай вясны…
Я прашу, я малю: “Вальс, гучы,
не канчайся!..” —
Я жадаю яшчэ і яшчэ пакружыць
З аднакласніцай, любаю мне,
Пад мелодыю бальнага вальса…
Вальс гучыць, выпускны…
Маладзее ўвесь свет і кружыцца…
Вальс апошняе школьнай вясны
Будзе жыць ва ўспамінах,
прыходзіць у сны…
Не, ніколі ён мной і табой
не забудзецца!..