Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сівы стары сядзеў каля царквы

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Сівы стары сядзеў каля царквы,
Схаваўшы за каўнер сляпыя вочы.
Дні для яго былі чарней, чым ночы.
З-за пазухі звісаў рукаў крывы.

Нічога не прасіў, маўчаў няёмка,
Грэў пад крысом маленькае шчаня -
Галодныя ў нядзелю, удвух, зрання -
Якшаліся з гарэзаю-пазёмкай.

Спяшаўся да абедні розны люд.
Прыхваткамі сёй-тоё падкідалі.
А іншыя зусім не паглядалі
На гэткіх неахайных двух прыблуд.

- Скалечыла хвароба - глаўкома,
Але ж, што зробіш, трэба неяк жыць.
Няхай вам, людзі, будзе невядома
Гэта бяда, што сорамам дрыжыць.

Даруйце, людцы, цвінтар і знямогу.
Як хочацца пабачыць белы снег!
Падмесці сцежку, запрагчы ў дарогу
Каня, ды заспяваць пад яго бег.

Насекчы дроў, ля вогнішча пагрэцца,
Падкінуць моркву зайцу-беляку…
О, як жа не хапае зроку сэрцу,
Як розуму калісьці юнаку.

А людзі йшлі і беглі, як гады,
Цягнулі за плячамі груды суму.
Не бачны гэты цяжар маладым,
Бо пра здароўе з іх ніхто не думаў.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2020
Свидетельство о публикации №120120804588