Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Схавай сваё цвярдое сэрца

Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)

Схавай сваё цвярдое сэрца
за плоццю тленнай назаўжды.
Трымай яго да самай смерці,
каб не было нам тут бяды.
Сама ты з погляду - красава,
і вочы - палымяны лёд...
І твае вусны смачней кавы,
і саладзейшыя за мёд...
Праз час усе гэта прападае
і застаецца на зямлі
ад краю дальняга да краю
пустыя, голыя палі...
І ў канцы, дзе шлях згубіўся,
спынюся і скажу ў журбе:
"Ніхто ў жыцці не памыліўся,
Гасподзь, даруй грахі рабе..."