Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

дзяўчына

Сярэдняя: 4.8 (18 галасоў)

Расказалі дзяды ля балота
Не паданне, не казку, а так...
Ёсць на свеце такая істота,
Што вачэй не адвесці ніяк.

І такая яна прыгажуня,
Недахопаў ніякіх няма.
І здаецца, вітае фартуна.
Як цудоўная німфа сама.

Закахацца нічога не варта.
Стан прыгожы, а пах ад валос...
Ён такі што стаіш ты ўпарта,
І вось вырашан твой ужо лёс.

Улятае душа на нябёса,
І зыходзіць з мяне цеплыня.
А фігура і вочы, валосы...
Будзеш толькі маё, Ваўчаня!



Сярэдняя: 4.5 (17 галасоў)

Маленькая дзяўчынка
стаяла перад Богам на каленях.
Маліла: памажы мне –
згубілася, не ведаю, не веру…
Маліла: дай дажыць мне
хаця ж бы толькі ночку да світанку.
А не… даруй за ўсё
і беражы каханых матку, татку…

А Бог маўкліва слухаў з вышыні
дзіцячыя малітвы.
І не было мо часу памагчы
і выцягнуць з той дрыгвы.
Дзяўчынка памірала,
і побач ўжо ні веры ні надзеі.
“А мо шчэ утрываю, мо выжыву –
не замяце завея?…”

А за вакном мароз
малюе сваё свята зноў на шыбах.
Мяцеліцай занёс
вячорак шлях ад дому да магілак.
Дарога за вакном
у месяца святле зачаравана.
Дзяўчынка спіць даўно,
малітва пацішэла і апала.

Бог цяжка уздыхнуў.
Мо проста не хапіла часу...
Дзяўчынка разам з ім
аддала свой апошні подых разам.
І вецер гэтак млосна застагнаў
у коміне, тужліва.
Мароз заказытаў
пасля пяшчотай свежую магілу.

Маленькая дзяўчынка
стаяла перад Богам на каленях
Маліла: памажы мне –
згубілася, не ведаю, не веру…
А Бог маўкліва слухаў з вышыні
дзіцячыя малітвы.
І не было мо часу памагчы,
ды выцягнуць з той дрыгвы…



Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Калі надыходзіць вечар
І бачна захад вераснёвы,
Басая Ў светлай кашулі
Стаіць у рамонкавым полі.
Спявае і шэпча, смяецца,
Цякуць чорны косы да неба.
Навокал усё замірае,
Каб толькі ўпрысмак наглядзецца.
Яна не для ўсіх, яна тая,
Хто птушкай у небе б'ецца
І родных сваіх пакідае
З надзеяй, што дадому вярнецца.
Калі надыходзіць вечар,
Пабачыш дзяўчыну на волі,
Смяецца і плача балюча
Адна ў рамонкавым полі.

Дар'я



Гледзячы на компру, міс
ўсё ж ідзе на кампраміс.