Як ліст капустный точыць вусень,
Як рэчка мые берагі,
Так грудзі нудзіць, часам, скрухай,
Хвіліна млосная тугі,
Яна, няпрошаная госця,
Яе, не гнаць трэба - прасіць,
Радкамі новых сугалосьсяў
І накарміць, і справадзіць,
Што бы, на крыллах узьляцела,
Ад марнатраўства, на работу:
Адтуль - вясёлкай зіхацела,
Скруха-туга, нуда-нудота.
-26.08.12.