Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

творчасьць

Яшчэ не ацэнена

Ляжа Слова не чорнай замовай
І не змовай - каб багацець,
Ды й, па сьпінах і па галовах,
Да ўладных, промецьцю, бегць.

Слову гэтаму толькі і нада;
Вам напомніць як была спярша,
Як цяпер ёсьць і што засталась
На рассыпанных крошках жыцьця.
-03.10.12.



Яшчэ не ацэнена

Як ліст капустный точыць вусень,
Як рэчка мые берагі,
Так грудзі нудзіць, часам, скрухай,
Хвіліна млосная тугі,

Яна, няпрошаная госця,
Яе, не гнаць трэба - прасіць,
Радкамі новых сугалосьсяў
І накарміць, і справадзіць,

Што бы, на крыллах узьляцела,
Ад марнатраўства, на работу:
Адтуль - вясёлкай зіхацела,
Скруха-туга, нуда-нудота.
-26.08.12.



Яшчэ не ацэнена

Сьляза ўпадзе на радкі,
Душа замрэ зачаравана,
А ты - хто працу дбаў, вяршыў -
Адрынь нявер і нараканьні;

Ты цар і бог толькі сабе,
Другі хто - гэта ці спазнае? -
Чаму душа і сэрца мрэ,
А на радках - сьляза каханьня.

-02.10.12.



Сярэдняя: 3 (4 галасоў)

Есць адно папярэджанне (чур, не прымаць за "ку-ку"!).
Гэта тычыцца жарсцi да глупай гульнi ў вершаплецтва.
Асцярожней, паэцейкi, з вершамi: ў кожным радку,
немаведама як, нараджаюцца словы прароцтваў.

Хто нам iх дасылае i скуль, адказаць не магу,
але факт застаецца, як кажуць даследчыкi, фактам:
ува сне i наяве, у ступары i на бягу,
мы iх "чуйкай" прымаем — i "посцiм", бы ўласныя, — раптам.

I хаця не заўжды вокамгненна змяняем жыцце,
як кругi па вадзе ад каменчыкаў, кiнутых з сiлай,
разыходзiцца моц новатворная — хваляй — на ўсё.
I за ей трансфармуецца люстра паверхнi застылай.

"НаваЯнае у сэрцах" i стаўшае сказам жыве!
А таму... не спяшяючы мовiць, падумаем, браце!
Што пакiнем праграмаю блiжнiм сваiм i сабе?
Какафонiю? Буру? Цi лад — i ў сусвеце i ў хаце?

Дык давайте адсейваць усе, што нястройна гучыць
i чаго не жадам сабе i, шчэ болей, нiкому!
Веры вам i любвi! I "сто лят" вам у радасцi жыць!
I свята i цяпла вашым сэрцам i вашаму дому!

30.06.2019