Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Іскрынка волі

Сярэдняя: 5 (1 голас)

На кiм iз нас адпачывае?
Да часу да пары
Цi можа дзе яна лунае
У лузе, лесе, небе, на зямлi?
То мо яна яшчэ шукае
Таго, каб у сэрца заляцець
Стамiлася, цi дзе блукае
Цi цяжка з цемры неба ў свет зямны ляцець
Iскрынка мужнасцi i прагі да свабоды
Не раз спускалася з нябёс
Не раз айчыну ратавала
Рукамi тых хто ў сэрцы яе нёс
Мо трэба разам памалiцца
Цi адшукаць яе ў сабе
Цi ўбачыць, а но ж не памылiцца
Таго, хто да свабоды павядзе
Яна лунае ў паветры
Яе вось-вось адкрые кожны у сабе
Як некалi Кастусь, якi ўсё прадбачыў
Але ступiў на шлях, пакутны для сябе
Адчынiм сэрцы для iскрынкi
Якая хутка аб’яднае ўсiх
I споўнiцца усё, аб чым мы марым
I каб паспелi ў краiне нашых сноў пажыць.