Мы бачым, нашчадкі саслаблі
Мы бачым, як коціцца з гор,
Запавет перакуленай славы
Дзе здароўе было, зараз мор.
Нас у балоты хлусні цягне зман
Здань прарочага заспакаення.
Ужо бачны вялікі таран
Як агонь рассячэ азарэнне.
У хвалях аксамітавыя лодкі
Плывуць у невядомасць заходаў.
Прабачыце нас грозныя продкі
Мы адвыклі даўно ад паходаў.
Толькі выбар наш - смерць ці жыццё
Толькі падальнага - падпіхні.
Бо слабы памрэ ўсё адно
А народ свой усцеражы!
Мы бачым, боль як і страты
Мы бачым, як курчыцца хлус.
І тысячу разоў пракляты
Устае грозны брат беларус!
і прымае ён пост сваіх продкаў
Ён дакладны радзіма табе,
Заўсёды на варце ён законаў.
Асцярожнага бог сцеражэ.