Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Слёзы сліваў

Сярэдняя: 4.9 (8 галасоў)

Стаяць скалелыя сады.
Сутонне сцішана сінее.
Самлела сон сышоў сюды
святлом сумлівым санцавея.

Стаяць скалелыя сады.
Спакусай свецяцця сузор'і.
Сцюдзёна сеюцца сляды…
Самота скрушанага спакою.

Стаяць скалелыя сады
Саромна, сціпла, сіратліва…
Струменем слодчынай слаты
сцякаюць слёзы сініх сліваў.



Столькі слоў (С) спрытна,

Столькі слоў (С) спрытна, соладка спавітых, спелых, сакавітых))) СПАДАБАЛАСЯ!

дзякуй, верш прыгожы,

дзякуй, верш прыгожы, вобразны!Закалыхвае гукавымаўленнем.Адпачываеш ад сур'ёзнага.За "сумлівае святло"-- асаблівае дзякуй.

Дзякуй за верш! Чую ў ім

Дзякуй за верш! Чую ў ім музыку!

ВЕРШ ЗРАЗУМЕЕ ТОЙ,КАМУ БАЛЮЧА

верш зразумее той,каму балюча ўспамінаць