Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Слова

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Адшліфаванае ў вяках,
Гучыць то востра,
                          то ласкава;
I быццам брытва — АСАКА,
I слова мяккае — АТАВА.
Ёсць слова — ВОРАГ,
                                  слова — ГОСЦЬ,
У іх —
         трывалая выснова.
У кожным слове корань ёсць —
I нельга сілай
                    вырваць слова.