Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Слова наша роднае, хапала...

Сярэдняя: 4.8 (21 голас)
Слова наша роднае, хапала На стагоддзі доўгія цябе. Багдановіч, Колас і Купала Прыпадалі да цябе ў журбе. Абкідалі кпіны і абразу, З дзён былых цягнулі ў заўтра ніць І , хаця не ўсіх і не адразу, - Навучылі ўсё ж цябе цаніць, Вымытае ў гулкіх навальніцах, Нам як запавет перадалі, Каб пілі і не маглі напіцца І ўзнялі наўздзіў ўсёй зямлі. Мова продкаў нашых і нашчадкаў – Шэпт дубровы і пчаліны звон, - Нам цябе ласкава і ашчадна Спазнаваць ажно да скону дзён, Па чужых краях не пабірацца, Не аддаць цябе на забыццё, Наша невычэрпнае багацце, Наша несмяротнае жыццё.Nike KD


тут не хватает 12 строчек

тут не хватает 12 строчек

Напішыце, калі ласка, поўную

Напішыце, калі ласка, поўную версію верша, калі не хапае 12 радкоў!

Сапраўды не хапае радкоў)Вось

Сапраўды не хапае радкоў)Вось поўны верш)

Слова наша роднае,
хапала
На стагоддзі доўгія цябе.
Багдановіч, Колас і Купала
Прыпадалі да цябе ў журбе.
Адкідалі кпіны і абразу,
З дзён былых цягнулі ў заўтра ніць
І , хаця не ўсіх і не адразу, —
Навучылі ўсё ж цябе цаніць,
Вымытае ў гулкіх навальніцах,
Нам як запавет перадалі,
Каб пілі і не маглі напіцца
І ўзнялі наўздзіў усёй зямлі.

Матчына нявыцвілае слова,
Даўжнікі мы вечныя твае…
Так нам не хапае Куляшова,
Мележа так горка не стае.
Нам цяпер цябе на раздарожжах
Берагчы за іх і за сябе,
Даражыць пявучым гукам кожным,
Як зярняткам чыстым на сяўбе,
Каб не адляцела, як салоўка,
Не аглухла ў гуле бальшакоў…
Строга з нас вачэй не зводзіць Броўка,
Стоена ўзіраецца Лынькоў.

Мова продкаў нашых і нашчадкаў —
Шэпт дубровы і пчаліны звон, —
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён,
Па чужых краях не пабірацца,
Не аддаць цябе на забыццё,
Наша невычэрпнае багацце,
Наша несмяротнае жыццё.