Ты глядзіш таямніцай
І не чуеш прадмовы.
Да цябе прытуліцца
Раяць цёплыя словы,
А халодныя словы
Ад цябе адрываюць,
Бо яны не чакаюць,
Бо яны не кахаюць.
Маё сэрца заззяе
Пад праменьчыкам раннім,
А душа заспявае
Пад акорды кахання!
... Ты глядзіш таямніцай
І не чуеш прадмовы,
Толькі сэрца іскрыцца,
Быццам цёплыя словы!