Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сляпая роспач

Сярэдняя: 4.5 (8 галасоў)

Цемра.
Вакум.
Вострая цень.
Над ёю высіцца постаць.
Чалавек спрабуе нешта знайсці
І з адчаем па вакуме крочыць.
Рукі трасуцца, вочы бегаюць,
Шукаюць, шукаюць, а што — не ведаюць.
У секунду агеньчык пранізвае цемру,
Постаць дзьме, агонь ужо нагадвае хеўру,
Бяжыць што па доле і паліць яго, пакідаючы цёмныя раны.
Раптам агонь ідзе ўверх, бы па сценах,
На сценах малюе барвовыя шнары
І навокал усё ахапляе.
Сцены ў агні, наваколле палае,
Нават паветра ўсюды міргае,
Падаюць сцены — такое бывае!?
Бегам да выйсця!
Выйсце... знікае.
За сценамі палымі — тая ж цемра,
Якая толькі здавалася раем,
Дзе знічкі гулялі яскравейшым балем
І месяц свяціў серабрыстым медалем —
Цяпер гэта згасла навек.
На зямлю ўпаў чалавек.
Калоціцца, б'ецца і плача:
"Што гэта знача?
Дзе маё неба?
І дзе мая ўдача?"

Святло, прастора, птушка ляціць.
Пад ёю цёмная кропка ляжыць:
Дзве нагі, дзве рукі, галава на зямлі,
Кулаком цяжка б'е па падлозе.
Расхісталася кропка ў чатыры бакі
І не бачыць святла на ўзыходзе...



Цемра. ВакУУм. ВострЫ

Цемра.
ВакУУм.
ВострЫ цень. чытаць далей прапала жаданне.