Смага грошаў горла сушыць,
Гараць вочы ў цемнаце.
Кожны дзень усё душыць, душыць
Чалавечнасць у сабе.
Смага гэта без мяжы,
Будзеш піць і не нап’ешся.
Вада зсохне і ў душы
Ты з пустэльняй застанешся.
Сэрца мяккае чарствее,
І губляеш сэнс жыцця…
Усё плыве, плыве, нямее,
Быццам роспачы ладдзя…