Я хацеў спатоліць смагу,
апоўдні
зачэрпнуў у далоні прахалоды,
але
вада пралілася скрозь пальцы
і сышла ў пясок.
Я хацеў спатоліць прагу
да любові,
пацалаваў паддатныя вусны,
толькі
шчасце прасыпалася пяском
скрозь пальцы.
Я хацеў спатоліць прагу
да ведаў,
аднак,
чужыя словы і фразы
абрынуліся на мяне,
не пакiнуўшы ўласных думак.
Я хацеў спатоліць прагу
да жыцця,
але
імгненні падхапілі мяне
і панеслі
ў бясконцасць…