Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Смага (2)

Сярэдняя: 3.1 (8 галасоў)

Імкнуўся спатоліць я смагу
апоўдні гарачага лета –
зачэрпнуў лясной прахалоды.
Вада пралілася скрозь пальцы
ў крупчасты і друзлы пясок.

Імкнуўся спатоліць я смагу
кахання. Падатныя вусны
пакрыў пацалункамі шчодра,
а шчасце багата лілося
скрозь пальцы ў нястрымны ручай.

Імкнуўся спатоліць я прагу
праўдзівых, утоеных ведаў,
а словы і тэзы чужыя
абрынулі неспадзявана
ўсе ўласныя думкі мае.

Імкнуўся спатоліць я прагу
жыцця ў мімалётных імгненнях.
Віхурай яны падхапілі,
скруцілі,
звязалі,
панеслі
няўмольна ў бясконцасць мяне…