Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

І смакавалі каву мы удвух…

Сярэдняя: 3.8 (26 галасоў)

Дзень дагараў,
за лесам,
палымяна…
Заціхлі птушкі…
Прадзяўблісь на небе зоркі…
Пад яблыняй сядзеў,
і пах яе духмяны –
прымешваў асалоду к каве горкай…

Адпачываў…
І сам сабе зайдросціў…
За адчуванне добрага настрою…
І Вечар завітаў ка мне у госьці…
І затрымаўся,
седзячы са мною…
Мы пілі каву,
з Вечарам,
удвух…
І я вініўся,
што смалю тут цыгарэту…
І над сталом,
фанар ачэрчаваў святла мне круг,
каб мог я апісаць ўсё гэта…

Сьвет затапіла зоркавая ноч…
Надзьмуўся Месяц,
ад самаздавольства…
І, не спяшаючыся,
па Шляху Млечным крочыў…
І зоркі мігацелі ад свавольства…
Прастору столькі…
Ўзняўся, ды й – ляці…
Няведама куды –
ад зоркі, і да зоркі…
І Вечар,
тут каля мяне, прыціх…
І смакавалі разам з ім мы каву горкую…
*+*
27 траўня 2014 г.