Зяленыя травы жыцьця,
смарагдавыя зоркі
Ляжаць на шляхах -
прама пад нагамі...
Ідзем, топчам, ня заўважаем -
як пяшчотны, мяккі
гэтыя травы-смутак,
гэтыя зоркі-сум,
смарагды-журба,
як чысты, як дабры...
Мы лепш, чым хочам здавацца
Мы лепей, калі зьняць усе маскі.
У зялёных травах жыцьця
паспаць бы -
Убачыць залатыя сны,
убачыць саміх сябе -
прыгожымі.
На далонях Лета -
смарагдавыя зоркі -
нашы СЭРЦЫ.