Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Смуга

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

На вокнах дзіўныя узоры.
Шкло падзяліла гэты свет
на звышсьцюдзёнае надвор'е,
і на пагодку з цыгарэт.

У сенцы дзьверы та пагода.
Ад стану іх і цеплыня.
Калі ў дрэнным стане -болей
відаць з падмерзлага вакна.

А праз вакно відаць сялібы,
дзе ёсць і штучнае святло.
Але ў кожную адлігу
туман хавае іх жыццё.

Крыштальным шклом хіба падзеліш
на дзьве паловы гэты свет?
Агульным справам варта верыць.
Сваю – пільнуй, бо ўцячэ.

Сваё вяселле не забудзеш,
калі яно адно на ўсіх.
І дом уласны пабудуеш,
калі вучыўся на другіх.