1950 – 2013. ДашкОўка.
Так бывае,
што калі
смутак напусціўся,
я вяртАюся ў далІ –
да свайго дзяцінства…
Там жыве мой сябра, дом,
мы з ім – аднагОдкі.
Там чульлівы і свядОмы
і жыве народ мой…
У дзяцінстве вёска – Мір,
і – Сусвет загадкавы.
Людзі там жывуць людзьмі,
не жывёльным стАткам…
Там сусед суседу – брат,
там няма падлЮчасці.
НабірАцца там дабрА
дзеці вУчацца…
Там – сцяжынка да ракі,
ля ракі – крынІчка.
Там, у рэчцы, шчупакІ.
Край там – маляЎнічы…
Там жыве, у той далІ,
Час – даўно мінУлы.
Быццам нервы агалІла,
і як токам тарганула…
Па сцяжынцы,да Дняпра,
з вУдай самарОбнаю,
на рыбалку дзетвара
басанОжжы шлЁпае…
Між сабой у іх хвальбА,
вЕдама ж, рыбацкая.
Лета, раніца, рака,
і сонца ў ёй купАецца…
Каб убачыць гэты Край,
узЯў, ды і паЕхаў.
Гэй, ДашкОўка, сустракАй
зямлякА уцЕхаю…
Але…
Як чужое мне сялО,
і людзі – незнаЁмыя.
Дзе ўсё тое, што былО…
І нешта ж вёска сонная...
Можа там,
каля ДняпрА,
смутак мой развеецца.
Там ловіць рыбу дзетвара,
там крынічка льецца…
Я пайшоў за край сялА –
цішыня нязвЫклая.
І сцяжынка – зараслА,
і крынічка – знікла…
13 верасня 2013 г.
**( смутак –грусть,печаль; вяртАюся-возвращаюсь;ў далІ- в далёкое минулое; сябра-друг; чульлівы-отзывчивый,душевный; свядОмы-сознательный;
Сусвет-Вселенная; загадкавы-загадочный; не жывёльным стАткам-не стадом животных; сцяжынка-тропинка;крынІчка-родничок; маляЎнічы-живописный;
тарганула-дёрнуло; вЕдама ж – известно же; уцЕхаю-утешением;
нязвЫклая-непривычная; знікла-исчезла).
у дзяцінстве заўсёды цудоўна
у дзяцінстве заўсёды цудоўна