Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Смутны Хтосьці і беды Ніхто (Марыя Паўлоўска-Яснаржэўска)

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Хтосьці сёньня сэрцам хворы,
У тую сцюдзёную, зімовую пору,
Калі цемра з’ядае сьвечы,
А вецер дзьмухае ў печы.

Енчыць, плача ў коміне
Цень, што не мае імёнаў.
Яму дрэнна, зь яго хопіць,
І Ніхто плача ноччу.

Дрэнна Камусьці, дрэнна Нікому
І ў прасторы, і ў дому.
Ніхто грае на смутнай флейце
І сьпявае аб ранішнім сьвеце.

Хтосьці хоча стаць Нікім,
Слухаючы гукі яго музыкі.
Слухае… Калыхае галавою.
І адкладае гатовую зброю.