Снег пад нагамі рыпіць,
як пластмаса,
наэлектрызаваная днём.
Дрэвы ў вячэрняй зімовай фантазіі
гараць бенгальскім агнём.
У светафораў жалезныя нервы,
аўтобусы поўныя, як кансервы,
звышновы тыповы дом,
кватэра з фатонным замком...
Назаўтра ізноў ЭВМ,
з якою ніякіх праблем,
прад якой ты і маг, і гном.
А снег пажоўклы, нібы пластмаса,
зімовага сонца рубінавы лазер...
За шклом, за тытанам,
за поліўрэтанам
вось так і жывём...
I ў сэрца жывое,
сустрэтае намі, —
самае страшнае, —
нібыта ў камень б'ём...