Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Снегу ў зімачкі багата

Яшчэ не ацэнена

Снегу ў зімачкі багата!
Пасвятлела раптам хата.
Першы снег бялюткі, свежы -
На дамах, кустах, адзежы.

Снег на елачках, таполях…
Засняжыла наваколле!
Казку зімачка стварыла,
Шэрань дрэўцам падарыла.

Снег паблісквае на сонцы.
Снегіры, як два чырвонцы,
Рупна ягадкі з галінкі
Абіраюць у рабінкі.

А сінічкі - «цінь» ды «цінь»,
Нас вітаюць: «Добры дзень!»
Непаседам-вераб’ям
Я сягодня зерня дам.

Падтрымай і ты пярнатых!
Цяжка ўзімку ім, рабяты!
Раю ўсім зрабіць кармушкі,
Каб лягчэй жылося птушкам.