Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Снежань.

Сярэдняя: 4 (19 галасоў)

Верш для дзетак.

Снежань прыцемкі цярушыць,
Дзверы ў зІмку адмыкае,
Шкельцам лёду клеіць лужы,
І наступны год чакае.

Паркалёвыя фіранкі
З аканіц смугі здымае.
І рыхтуе дзецям санкі,
Што на дах занеслі ў маі.

Для калядаў коз гадуе,
З поўняй ладзіць ноччу зоркі.
І гасцінцы ўсім гатуе,
Ад мядзведя да вавёркі.

А маленькаму Максімку
Прынясе квіток на свята.
Новы Год там будзе ўзімку
Карагод вадзіць заўзята.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017
Свидетельство о публикации №117120311705