У госці прыходзяць снягі
He шумным застоллем,
Зацішшам,
Асветленых думак узвышшам
На цёмных раўнінах тугі.
Снягі —
успаміны: чаму,
Пра што сумавалася ўчора,
Якое ўяўлялася гора
Зацішнаму сэрцу майму?
Снягі —
над усёй мітуснёй
Даснежных маіх лістападаў,
Як вырай высокі над садам,
Дзе дрэвы пасаджаны мной.
Снягі —
каб напоўніцу зноў
Душы маёй сумам і смехам,
Усім, што было да снягоў
I не засталося пад снегам.
Жыве Беларусь!
Жыве Беларусь!