Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сон

Сярэдняя: 4.5 (10 галасоў)

Убачыць ўсё, чаго жадаеш,
Магчыма у звычайным сьне.
Прыйшоў. З усьмешкай сустракаеш
Мяне.

Ніякай кавы і гарбаты
Ці іншых рытуальных страў.
Сьцямнела, я ісьці дахаты
Ня стаў.

Так лёгка, проста і утульна,
Так блізка, горача было.
Было адрознае агульным
Крылом.

Сьвятла і цеплыні бязь меры!
Натхняльны бляск смуглявых плеч...
Ты прачынаесься і верыш,
Што гэта будзе насамрэч.