Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сон

Яшчэ не ацэнена

СОН

Прысніўся сон...

І

Скалеў апошні воўк у родным краі.
Яго расстайны «спеў» застыг,
бы вечнасць,– у імгненні.
І зоркі прараслі на цёмным небе
з ягоных горкіх слёз,
гарчэйшых за атруту.
Такія серабрыстыя яны,
як быццам снег
марознай месяцовай ноччу.
І ўсё слязяцца шэраю парою,
як вачаняты, трапяткія зоркі.
Нібы аплакваюць расстанне
ваўка са звыклаю зямлёю.

ІІ

...А недзе
на ўзлеску кургановым
пры месяцовым лагадным святле
пачуўся голас... гругановы...
Не... Не! То –
голас чалавекавоўка
з драпежнай, крыважэрнаю душою,
з халоднымі і хітрымі вачыма...
З усіх людзей ён чыніць ваўкалюдаў,
нявечыць, хіжань, душы чалавечыя
і робіць іх жабрачымі, нікчэмнымі...
І адымае памяць пра свой род,
і так аслаблую,
нібыта пры скананні.
За што...
За што такая кара чалавеку?!

...Дрыготкі сонечны прамень
працяў стралою цемру,
паклаў
пачатак
дню...
І я –
збудзіўся.
Рады:
покуль –
чалавекам