цяжкі позірк твой вочы ў вочы
я маўчу.трэба нешта сказаць
ды і ты да размоў не ахвочы
але больш няма моцы трываць
ізнутры разрываюць пачуцці
не каханне і не любоў
захлынаюся зноў у атруце
пустых фраз тваіх, лішніх слоў
я крычу на цябе і сваруся
гучна так, што ў вушах стаіць звон
ад уласнага ж крыку прачнуся
гэта сон. гэта быў толькі сон