Калі прымусіць час сказаць "бывай",
А ў сэрцы не пагасне жар кахання, –
Пакінь бяз слоў, але не дабівай
Мяне суровым словам – расставанне!
Ты пры апошняй стрэчы ў гаі,
Пакуль зара расой напоіць руту,
Апошнім пацалункам упаі
І ўжо на ростань – кроплямі атруты.
Разлучымся – і стане мне лягчэй;
Бяссільны, упаду к табе на ўлонне,
Цалую я блакіт тваіх вачэй,
Загледзеўшыся ў цемру іх прадоння.
Так да сканчэння свету я прасплю,
А ў Судны дзень, калі затрубяць трубы,
Ты ціха сыдзеш з неба на зямлю,
Каб разбудзіць таго, хто сэрцу любы.
І здасца мне, што не прайшлі вякі, –
Зусім нядаўна я цябе пакінуў, –
Загледзеўся ў вачэй тваіх блакіт
І задрамаў на нейкую хвіліну.
Вельмi добры вершык.
Вельмi добры вершык.
Хорошо! Однако Мицкевич
Хорошо! Однако Мицкевич написал это стихотворение не по-белорусски, а по-польски.
Значит, надо указывать переводчика. Ведь текст фактически принадлежит ему, не Мицкевичу.
А переводчик - Язэп Семяжон.
Шедевр!
Шедевр!
цудоуны верш,але сумна потым
цудоуны верш,але сумна потым на сэрдцы...
это здорово
это здорово
Вельмі цудоўныя радкі, й
Вельмі цудоўныя радкі, й пакуль, хоць маленькая колькасьць народу будзе чытаць гэткія вершы, нашая мова не згіне.Прыйдзе час, й мы загаворым на ей адкрыта й з гонарам, й ўшануем ўсіх сваіх славутых продкаў.
так.. цудоуна,але ак жа сумна
так.. цудоуна,але ак жа сумна н
а сэрдцы ад их