Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

раставанне

Сярэдняя: 1 (3 галасоў)

Я адхаркаю любоў…
“У нас больш не будзе зноў”…
Больна. З воплямі крыві
І з усімі марамі…
Рэч насамрэч не твая –
Хто я, дзе я і чыя.
І мая справа не ў тым,
Кім і як ты даражыў.
І што бачна там, здалёк?
Я не дрэнны матылёк
І я збочу ад цябе.
Ты не мой?! Ты не па мне !!!



Сярэдняя: 4.6 (63 галасоў)

Калі прымусіць час сказаць "бывай",
А ў сэрцы не пагасне жар кахання, –
Пакінь бяз слоў, але не дабівай
Мяне суровым словам – расставанне!

Ты пры апошняй стрэчы ў гаі,
Пакуль зара расой напоіць руту,
Апошнім пацалункам упаі
І ўжо на ростань – кроплямі атруты.

Разлучымся – і стане мне лягчэй;
Бяссільны, упаду к табе на ўлонне,
Цалую я блакіт тваіх вачэй,
Загледзеўшыся ў цемру іх прадоння.

Так да сканчэння свету я прасплю,
А ў Судны дзень, калі затрубяць трубы,
Ты ціха сыдзеш з неба на зямлю,
Каб разбудзіць таго, хто сэрцу любы.

І здасца мне, што не прайшлі вякі, –
Зусім нядаўна я цябе пакінуў, –
Загледзеўся ў вачэй тваіх блакіт
І задрамаў на нейкую хвіліну.