Мне сніцца сон – дзівосны і прыгожы
Нібыта навакол - пяшчота і спакой.
З харугвай на кані – я, моцны, мужны воін
І ллецца звон над Замкавай гарой.
Нясе мяне мй конь праз гай шырокі,
Цераз масток драўляны над ракой.
Вітай мяне, мой горад, з перамогай!
Мне раны загаі жывой вадой!
Мсціслаў мой родны – Ты святы і свабодны!
Куточак міру над сівой Віхрой.
У сэрцы назаўсёды сыноў тваіх імёны.
З Табою Бог, ш я – навек з Табой!
Стагоддзямі не ведаў Ты спакою
Ад ворагаў, што кроў Тваю пілі.
Сяклі, аднём палілі мілы край,
Хіба ты знойдзеш
Больш намоленае месца на зямлі.
Мой горад, мой Мсціслаў, мая калыска!
Ня трэба мне другога – мілы Ты адзін.
І галаву сваю я да зямлі схіляю нізка-
Твой недасека я. Твой родны сын.