Мы мудры народ - мсціслаўцы,
Мы моцныя духам і сэрцам сваім.
Нашчадкі князёў і выдаўцаў.
Унукі Альгерда, Лугвеня сыны.
Мсціслаў наш родны,
Святы і свабодны,
Куточак міру над сівой Віхрой.
У сэрцы назаўсёды
Дзяцей тваіх імёны,
З табою Бог, і мы навек з табой.
Мы горды народ - мсціслаўцы.
Ніякаму ворагу нас не зламіць.
Працуем, і першыя ў танцах,
Як песню пяём - у Расіі гучыць.
Мсціслаў наш родны,
Святы і свабодны,
Куточак міру над сівой Віхрой.
У сэрцы назаўсёды
Дзяцей тваіх імёны,
З табою Бог, і мы навек з табой.
Мы шчодры народ - мсціслаўцы.
Сяброў мы сардэчна вітаем у нас.
І ведайце: так можа стацца,
Што родным наш горад будзе для вас.
Мсціслаў наш родны,
Святы і свабодны,
Куточак міру над сівой Віхрой.
У сэрцы назаўсёды
Дзяцей тваіх імёны,
З табою Бог, і мы навек з табой.