Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сон

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Сасніў я жабрака-дзядулю –
Ён быў разважлівы стары.
Я хлеба даў, а хтось – цыбулю.
Дзядуля еў і гаварыў:

- Ішоў дарогаю шырокай,
Адзін, нікога не дагнаў,
Знайшоў лазовы я астопак,
А ў ім – “Интернационал”.

Чэрвень, 1954, Зарэчка

Заўвага. Астопак – стаптаны абутак, тут лазовы астопак = стаптаны лапаць.



Дорбы верш. А паэт Васіль

Дорбы верш. А паэт Васіль Голуб - смелы і сумленны чалавек...

Алесь Борскі

Вельми выдатна. мне

Вельми выдатна. мне спадабалася.

Гэта - той верш, які мой

Гэта - той верш, які мой бацька баяўся друкаваць і ён не ўвайшоў у зборнік яго вершаў. Чаму? Бо ў гэтым вершы выкінуты на сметнік "Інтэрнацыянал" разам з астопкам. Што адбылося ў наш час. А верш прарочыў гэта паўстагоддзя назад!
Па першаму каменту верш быў ацэнены двойкай.У чалавека аказаўся такі ўзровень разумення. Анастасія ацаніла па максімуму. Малайчына, - умееш думаць грунтоўна, а гэта неабходная ўмова для выдатных поспехаў. Толькі не зазнавайся.