Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сон бессмяроцця…

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Прысніў я сон,
пра Дом дзяцінства.
Як я стаяў каля Яго,
ля гАнка…
Чакаў,
з надзеяй,
цярпяліва –
што зАраз выйдзе з Дому мамка…

І скажа:
– Дзе хадзіў, сынОчак ?
– Чаму так доўга не было на хаце ?
І я пабачу,
што мамулі вочы –
мяне зусім не вінавацяць…

Я кінусь да яе,
дзіцяткам –
прыткнусь да матчынага сэрца…
І абарваўся сон мой,
раптам…
Той сон –
што маме не дае памерці…
*+*
29 снежня 2014г.