Верш для дзяцей, якія не любяць рана засынаць, а яшчэ больш не любяць рана прачынацца.
Сёння мне прысніўся сон. У тым сне прысніўся Слон! Ён адзін з усіх сланоў У жыцці не бачыў сноў! Так хутчэй ізноў засну, Каб прысніўся я Слану!