Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Змітрок Бурачок

Сярэдняя: 5 (1 голас)

У змрочаны твар
моцна харкае дождж,
і вецер ірве
парасон на анучы,
лупцуючы бруямі
ўпоперак, здоўж,
і жорстка, і рэзка,
і вельмі балюча…

…і вельмі балюча
зноў вусны кусаць.
Cпазніўся ў жыцці
да табе на каханне.
аднойчы вось так
адыйду ў непагадзь.
I без прабачэння,
і без развітання…



Сярэдняя: 4.4 (31 голас)

Цягне ў Мінск,
да Траецкага
зноў на спатканне…
Слухаць музыку горада,
танчыць з рознымі мінакамі,
маляваць непаўторныя віды і ўявы,
дыхаць вершамі з пахам вячэрняй кавы,
блукаць павольна па вулачках вузкіх
i размаўляць
на прыгажэйшай з моў –
беларускай…



Сярэдняя: 5 (1 голас)

(Верш у трох частках, з інструкцыямі для дзяцей, якія ўмеюць выконваць інструкцыі, і бацькоў, якія ўмеюць чытаць інструкцыі)

Частка першая.
Інструкцыя: частку першую трэба чытаць гучна-гучна, моцна-моцна, што ёсць сілы тупаючы нагамі, са свістам, крычучы, пляскаючы ў ладкі і барабанячы лыжкамі па каструлях. А інакш нічога не атрымацца!

Я - Велікан Шурум-Бурум!
Я нашу з сабою шум!
Я - вясёлы і адважны
Велікан Шурум-Бурум!

Мне драконы – хоць бы што,
Хай адзін, а можа сто!
Аглушу любога шумам,
Не сапернік мне ніхто!

Барабаню і стучу,
Тарабаню і бранчу,
У мяне, Шурум-Бурума,
Шуму - колькі захачу!

Я раву і грукачу,
Я свішчу і рагачу,
Я кручуся і вярручуся,
Ні хвілінкі не маўчу!

Калі толькі захачу,
Я гучней за ўсіх крычу
Для мяне, Шурум-Бурума,
Гэта справа па плячу!

Частка другая.
Інструкцыя: частку другую трэба чытаць звычайным голасам, выразна, каб усе ганарыліся такім выдатным чытальнікам і падтрымлівалі яго.

Я забыў пра супакой –
Весяліціся са мной!
Ну а тата скажа строга:
"Хто шумiць на ўвесь пакой?”

Частка трэцяя.
Інструкцыя: частку трэцюю трэба чытаць ціхім-ціхім голасам, каб ніхто не чуў, а інакш падумаюць, што ты крычыш і перашкаджаеш іншым засяродзіцца на вершы.

Гэта ўсё Шурум-Бурум!
Ён зрабіў тут гэты шум!
Ён наводзіў чахарду!
А я ці-і-іхенька пайду…



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Мяне непазнанага
горад абдыме пяшчотай
вуліц ласкавых,
агнямі вячэрніх дамоў.
Ветрам на вушка прашэпча:
"Адкуль ты і хто ты?".
А я прамаўчу…
Ён усё зразумее без слоў.