Спачуваннем справы не паправіш.
За дваіх прыму яго адна,
Толькі гукі чорна-белых клавіш
Памяць рвуць мне з ночы да відна.
І душа шукае паратунку,
Каб забыцца ў абдымках дня,
Зліўшыся ў моцным пацалунку,
Быццам з грывай вольнага каня.
І ляціць на крылах у бяздонне,
На шляху губляючы сваім
Струны адзіноты,бо ў палоне
Заставацца разам нельга ім.